неканкрэ́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неканкрэтнага. Неканкрэтнасць прапановы.
неканкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які пазбаўлены канкрэтнасці. Неканкрэтны адказ.
некапіталісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які неўласцівы капіталізму. Некапіталістычны шлях развіцця.
некара́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які не падлягае пакаранню. Некаральны ўчынак.
некаранава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які афіцыйна не мае ўлады, але валодае ёю фактычна. Некаранаваныя правіцелі.
некарэ́ктнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць некарэктнага. // Некарэктны ўчынак. Дапусціць некарэктнасць.
некарэ́ктны, ‑ая, ‑ае.
1. Нетактоўны ў абыходжанні з людзьмі; няветлівы, недалікатны. Некарэктны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Некарэктныя паводзіны.
2. У шахматах — памылковы, няправільна разлічаны. Некарэктны ход.
некато́ры, ‑ая, ‑ае; займ. неазначальны.
1. Нейкі, дакладна не вызначаны. Паравоз уздрыгнуў і некаторы час ішоў у ранейшым тэмпе. Васілёнак. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны. Колас. Праз некаторы час ранішняя зара заняла ўвесь усход і злізала зоры. Чарнышэвіч.
2. толькі мн. (некато́рыя, ‑ых). Асобныя з агульнага ліку; паасобныя. [Марына Паўлаўна:] — Я прыйшла ўзяць некаторыя свае рэчы. Зарэцкі. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне. Лынькоў.
3. у знач. наз. некато́рыя, ‑ых. Не ўсе, асобныя людзі. Некаторыя з прысутных. Некаторыя з нас.
некваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае кваліфікацыі. Некваліфікаваны рабочы.
2. Які не патрабуе кваліфікацыі, спецыяльных ведаў, падрыхтоўкі. Некваліфікаваная работа.