нейрабіёніка, ‑і,
Кірунак у біёніцы, звязаны з вывучэннем і мадэліраваннем дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека і жывёлы для выкарыстання заканамернасцей іх будовы пры стварэнні новых тэхнічных прыстасаванняў, кібернетычных сістэм і пад.

нейракіберне́тыка, ‑і,
Кірунак біялагічнай кібернетыкі, які вывучае арганізацыю элементаў, аддзелаў аналізатараў, аналізатарскіх сістэм і ўсёй нервовай сістэмы арганізма.
нейрапсіхало́гія, ‑і,
Раздзел псіхалогіі, які вывучае псіхічную дзейнасць чалавека ў сувязі з функцыяніраваннем цэнтральнай нервовай сістэмы ў пэўных умовах.
нейрафізіёлаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне нейрафізіялогіі.
нейрафізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нейрафізіялогіі.
нейрафізіяло́гія, ‑і,
Раздзел фізіялогіі, які вывучае функцыі нервовай сістэмы чалавека і жывёл.
нейрахіру́рг, ‑а,
Спецыяліст у галіне нейрахірургіі.
нейрахірургі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нейрахірургіі.
нейрахірургі́я, ‑і,
Навука, якая вывучае захворванні цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы і з’яўляецца спалучэннем хірургіі і неўралогіі.
нейро́н, ‑а,
[Ад грэч. néuron — валакно, нерв.]