Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кітаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па кітаістыцы, краязнаўству; сінолаг.

кітаі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Тое, што і сіналогія.

кіта́йка 1, ‑і, ДМ ‑тайцы, ж.

Шаўковай, звычайна сіняя тканіна, якую прывозілі з Кітая, пазней баваўняная тканіна, якую выраблялі ў Расіі.

кіта́йка 2, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.

1. Марозаўстойлівы і засухаўстойлівы сорт яблыні, які культывуецца ў паўночным раёне пладаводства, Паволжы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.

2. зб. Дробныя плады гэтай яблыні. Варэнне з кітайкі.

кіта́йкавы, ‑ая, ‑ае.

Пашыты з кітайкі ​1. Кітайкавы халат.

кіта́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Кітая, кітайцаў, належыць ім. Кітайскія рабочыя. Кітайская мова.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Кітайская рыбка. Кітайская ружа.

•••

Кітайская грамата гл. грамата.

Кітайская сцяна гл. сцяна.

кіта́йцы, ‑аў; адз. кітаец, ‑тайца, м.; кітаянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. кітаянкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кітая.

кітало́ў, ‑лова, м.

Той, хто займаецца лоўляй кітоў.

кітало́ўны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з лоўляй кітоў. Кіталоўны промысел.

кітападо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Падобны на кіта ​1. Кітападобная жывёліна.

2. у знач. наз. кітападо́бныя, ‑ых. Атрад водных млекакормячых, да якога належаць кіты, кашалоты, дэльфіны і інш.

кітаязна́вец, ‑наўца, м.

Тое, што і сінолаг.