кінаапо́весць, ‑і,
Мастацкі кінафільм апавядальнага характару, які адлюстроўвае шэраг падзей, пэўны перыяд у жыцці чалавека.
кінаапо́весць, ‑і,
Мастацкі кінафільм апавядальнага характару, які адлюстроўвае шэраг падзей, пэўны перыяд у жыцці чалавека.
кінаарты́ст, ‑а,
Тое, што і кінаакцёр.
кінаарты́стка, ‑і,
кінаархі́ў, ‑хіва,
Установа, у якой захоўваюцца кінафільмы і кінаматэрыялы.
кінаатэлье́,
Спецыяльна абсталяванае памяшканне для здымкі кінафільмаў.
кінааўтама́т, ‑а,
Электронна-вылічальная ўстаноўка, якая дазваляе паказваць адзін з фільмаў па выбару большасці гледачоў.
кінабаяві́к, ‑баевіка,
кінабу́дка, ‑і,
Памяшканне для кінаапаратуры і кінамеханіка.
кі́навар, ‑у,
1. Мінерал чырвонага колеру розных адценняў; сярністая ртуць.
2. Чырвоная фарба, якую атрымліваюць з сярністай ртуці.
[Грэч. kinnabari.]
кінава́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кінавару, уласцівы яму.