гаспада́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гаспадарніка, належыць яму. Гаспадарніцкая дзейнасць. □ Таварыш Міленькі згроб сваёй вопытнай рукою ўсю раскошу ў гаспадарніцкі вынослівы партфель. Брыль.
гаспада́рнічанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гаспадарнічаць.
гаспада́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і гаспадарыць.
гаспада́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гаспадарлівы. Усё гэта [здзекі, пакуту] адчулі на сваім гарбе сяляне, а Мікола, гаспадарны селянін, самы рупны, але і бедны, — першы за ўсіх. Нікановіч.
гаспадаро́ў, ‑ова.
Які належыць гаспадару. Гаспадарова маёмасць. Гаспадарова сям’я.
гаспада́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гаспадара, належыць гаспадару; гаспадароў. Гаспадарская дачка. Гаспадарскі пакой.
2. Звязаны з дзейнасцю гаспадара (у 2 знач.). Настала лета, уцягнуўся Сцёпка ў гаспадарскую работу, нават думкам сваім не было калі аддацца. Колас. // Уласцівы гаспадару (у 2 знач.); клапатлівы, руплівы. Міхась агледзеў гаспадарскім вокам градку, потым хутка пералічыў каласкі. Якімовіч.
3. Уласцівы гаспадару (у 4 знач.); уладны, упэўнены. Гаспадарскі тон. □ Нашы таварышы з гаспадарскім выглядам і важнай мінай пачалі падкідваць галлё. Маўр.
гаспадарчаразліко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гаспадарчага разліку.
гаспада́рчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гаспадаркі (у 2 знач.), да эканомікі, вытворчай дзейнасці. Гаспадарчыя поспехі. Гаспадарчыя задачы. Гаспадарчае будаўніцтва. // Які вядзе гаспадарку якога‑н. прадпрыемства, установы і пад. Гаспадарчыя арганізацыі. Гаспадарчае ўпраўленне. Гаспадарчы узвод.
2. Звязаны з вядзеннем гаспадаркі (у 3, 4 знач.). Гаспадарчыя клопаты. // Які належыць да прылад дамашняй гаспадаркі, неабходны для яе вядзення. Гаспадарцы інвентар. Гаспадарчы магазін. Гаспадарчае мыла.
3. Заснаваны на правільным вядзенні гаспадаркі; даходны, рацыянальны. Гаспадарчы падыход да выкарыстання зямлі.
4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.); уважлівы, клапатлівы. Гаспадарчае вока.
•••
Гаспадарчы разлік гл. разлік.
гаспада́рык, ‑а, м.
Разм. Дробны гаспадар, дробны ўласнік.
гаспада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1. Займацца гаспадаркай (у 3, 4 знач.), весці гаспадарку. Навучыцца гаспадарыць. □ Быў ясны дзень, калі Марына адна, як і заўсёды цяпер, гаспадарыла дома. Чорны.
2. Бесцырымонна распараджацца, рабіць што‑н. па-свойму. Банкіры не адмовіліся гаспадарыць у Галівудзе. Філімонаў.