Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

васкабо́йня, ‑і, ж.

Завод, майстэрня па вырабу воску і яго перапрацоўцы.

васкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. васкаваць.

васкава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад васкаваць.

2. у знач. прым. Нацёрты або насычаны воскам. Васкаваная падлога. Васкаваная папера.

васкава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да васкаваць.

васкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Націраць або насычаць воскам; вашчыць. Васкаваць паркет, ніткі, паперу.

васко́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з воску; насычаны воскам. Васковая свечка. Васковая папера. // Падобны на воск; жаўтлявы. Васковы твар. □ Зялёнае, стромкае жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.

•••

Васковая спеласць гл. спеласць.

васко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Васкаваная папера (для чарцяжоў, адбіткаў з рататара і пад.).

васпава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае сляды воспы; рабы. Васпаваты твар у ямачкі, рыжая, шырокая барада, карча[кава]тасць у плячах і кароткія дужыя рукі — усё гэта надае.. [качагару] выгляд суровага асілка. Барашка.

ва́спа́н, ‑а, м.

Уст. Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць. [Антось:] — Ну, што нам васпан сказаць мае? [Марцін:] — Наказ прынёс я да васпана. Колас.

васпа́ні, нескл., ж.

Уст. Жан. да васпан.