перасмы́кванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасмыкваць — перасмыкнуць і перасмыквацца — перасмыкнуцца.
перасмы́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да перасмыкнуцца.
перасмы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перасмыкнуць.
перасмыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Зрабіць сутаргавы, нервовы рух; сутаргава перакрывіцца. Плечы ў маці перасмыкнуліся, як ад нечаканага дотыку халоднага. Шамякін. Перад вачыма дзяўчыны заскакалі нейкія кругі, твар яе балюча перасмыкнуўся. Гамолка.
перасмыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Зрабіць сутаргавы рух чым‑н. — Табе холадна? — спытаўся Валодзя, убачыўшы, што Ларыса перасмыкнула плячыма. Арабей. Канёк апусціў галаву, перасмыкнуў нагамі і застыў на месцы. Лупсякоў. // што. Перакрывіць твар, рысы твару. Алеся .. павольна, нават здзіўленымі вачыма, правяла гэтую пару, і нешта нервовае перасмыкнула яе твар. Пестрак. Ганарыстая, з’едлівая ўсмешачка перасмыкнула .. [Чэсіны] румяныя вусны. Брыль. / у безас. ужыв. Шыковіча перасмыкнула ўсяго. Ён не верыў сваім вушам. Шамякін.
пераснава́ць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак., што.
1. Аснаваць нанава, іначай. Пераснаваць кросны.
2. Паснаваць усё, многае. Пераснаваць усе ніткі.
пераснасці́ць, ‑снашчу, ‑снасціш, ‑снасціць; зак., што.
1. Аснасціць нанава; змяніць аснастку. Пераснасціць судна.
2. Аснасціць усё, многае. Пераснасціць усе караблі.
перасна́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераснасціць.
пераснашча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераснашчаць.
пераснашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераснасціць.