Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасма́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасмажыцца.

2. Зал. да перасмажваць.

перасма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасмажыць.

перасма́жыцца, ‑жыцца; зак.

Пасмажыцца даўжэй, чым трэба, залішне запячыся, стаць сухім, жорсткім. Катлеты перасмажыліся. Каўбаса перасмажылася.

перасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Пасмажыць даўжэй, чым трэба, залішне запячы. Перасмажыць мяса. Перасмажыць сала.

2. Сасмажыць, пасмажыць усё, многае. Перасмажыць усю рыбу.

перасма́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасмаліць ​2.

перасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.

1. Пасмаліць нанава, яшчэраз. Перасмаліць лодку.

2. Пасмаліць усё, многае. Перасмаліць усе бочкі.

перасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., што.

Разм. Перапаліць надвае, на часткі. Перасмаліць валасы завіўкай.

перасма́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасмальваць.

перасма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасмаліць ​2.

перасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Падаючы адзін другому якія‑н. знакі, паціху смяяцца, падсмейвацца з каго‑, чаго‑н. Палешукі, галоўным чынам, сталыя людзі, важна селі на лаўках, а дзяўчаты і маладыя хлопцы збіліся каля дзвярэй, пашчыпваючы адны другіх і перасмейваючыся. Колас.

перасме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Невялічкая лясная птушка атрада вераб’іных, здольная імітаваць, перадражніваць галасы розных жывёл.