пераско́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераскокваць — пераскочыць.
пераско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераскочыць.
пераско́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Аднакр. да пераскочыць.
пераско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. што і цераз што. Перамясціцца скачком цераз каго‑, што‑н. Пераскочыць канаву. Пераскочыць цераз плот. □ Лёгкім, невыказна прыгожым рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва і знік, нібы здань, у зялёным гушчары. В. Вольскі. // Разм. Імгненна перамясціцца на другі бок чаго‑н.; праскочыць. Праз хвілін дзесяць уся мясцовая паліцыя была ўжо на нагах .. Пераскочылі масток праз раку і апынуліся на месцы пажараў. Якімовіч. // Разм. Перайсці да наступнага, мінуўшы што‑н. прамежкавае. Пераскочыць з першага класа ў трэці. Пераскочыць цераз два раздзелы і чытаць далей.
2. Перамясціцца скачком, скачкамі з аднаго месца на другое. Пераскочыць з аднае купіны на другую. Пераскочыць ад акна да дзвярэй. □ Вавёрка спалохана крыкнула, пераскочыла на верхавіну і пачала там трывожна мітусіцца. Маўр.
3. перан. Не скончыўшы аднаго чаго‑н., перайсці, пераключыцца без усякіх падстаў на што‑н. другое. Пераскочыць на новую тэму.
•••
Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш гл. казаць 1.
пераскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераскрэбці.
пераскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. пераскроб, ‑скрэбла і ‑скрабла, ‑скрэбла і скрабло; заг. пераскрабі; зак., што.
1. Аскрэбці нанава, яшчэ раз.
2. Аскрэбці, паскрэбці ўсё, многае.
пераску́бены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераскубці.
пераску́бці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑бяце; зак., каго-што.
1. Аскубці нанава, яшчэ раз.
2. Аскубці, паскубці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пераскубці ўвесь пух. Пераскубці ўсіх гусей.
пераслаі́цца, ‑слоіцца; зак.
Легчы, размясціцца слаямі. Пераслаілася гліна з пяском. Пераслаіліся горныя пароды.
пераслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; зак., што.
Злажыць што‑н. слаямі. Пераслаіць пірог варэннем.