Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перарассле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перарасследаваць.

перарассле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Разм. Расследаваць нанава.

перараста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перарастаць — перарасці.

перараста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перарасці.

перарасхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Расход звыш меры, нормы, плана. Перарасход крэдытаў. Перарасход гаручага.

перарасхо́даванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перарасходаваць.

перарасхо́даваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перарасходаваць.

перарасхо́давацца, ‑дуецца; незак.

Зал. да перарасходаваць.

перарасхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

Выдаткаваць (выдаткоўваць) больш, чым трэба, звыш нормы, плана. Перарасходаваць фонды заработнай платы.

перарасці́, ‑сту, ‑сцеш, ‑сце; ‑сцём, ‑сцяце, ‑стуць; пр. перарос, ‑расла, ‑ло; заг. перарасці; зак.

1. каго-што. Абагнаць ростам, стаць вышэй за каго‑, што‑н. Сын перарос бацьку. □ Міколе дваццаць чацвёрты год. Хлопец узмужнеў, перарос і мяне. Брыль. Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос. Прыказка. // перан. Перасягнуць каго‑н. у разумовых, маральных адносінах; стаць больш змястоўным. Вучань перарос свайго настаўніка. □ [Высоцкі:] Дык жа ён [брыгадзір] жыве ўчарашнім днём. Радавыя калгаснікі яго перараслі. Гурскі. // перан. Стаць больш важным, больш значным за што‑н.; пераўзысці што‑н. І дом не астыў яшчэ, пахне смалой, І печ глеўкаватая трошкі, А стол навасельны нібы перарос Сваю непасрэдную ролю. Бялевіч. Дэмабілізаваўшыся, у МТС Андрэй не вярнуўся. Яму здавалася, што ён перарос яе. Шахавец.

2. Выйсці з узросту, устаноўленага, вызначанага для чаго‑н. Для дзіцячага сада хлапчук перарос. □ А што замінае [атрымаць вышэйшую адукацыю], — здзівіўся Варановіч. — Позна, перарос. Час мне ўжо дваццаць тосты гадок горне, а за спіною і людскіх трох класаў не наскрабеш... — горасна ўздыхнуў Шлык. Дуброўскі.

3. у што. Развіваючыся, ператварыцца, перайсці ў што‑н. Стачкі перараслі ў паўстанне. Гоман перарос у крык. □ З’явіліся новыя партызанскія атрады, групы, некаторыя атрады перараслі ў брыгады. Казлоў. Напружанасць абставін павялічвалася, пагражаючы перарасці ў буру. Гурскі. Спачатку размова была бяскрыўдная, але хутка перарасла ў спрэчку. Філімонаў.