Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераскаро́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераскароджваць.

пераскаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераскародзіць.

пераскаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑даіць; зак., што.

1. Паскародзіць нанава, яшчэ раз. Пераскародзіць папар.

2. Паскародзіць усё, многае. Пераскародзіць усе ўчасткі.

пераска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

У спорце — паўторная скачка.

перасква́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераскварыць.

перасква́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераскварыцца.

2. Зал. да пераскварваць.

перасква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераскварыць.

перасква́рыцца, ‑рыцца; зак.

Залішне саскварыцца, паскварыцца больш, чым трэба.

перасква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Залішне саскварыць, паскварыць больш, чым трэба.

2. Саскварыць, паскварыць усё, многае. Пераскварыць усё сала.

пераско́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераскочыць (у 1 знач.).

2. перан. Рэзкі пераход. Нечаканы пераскок на зусім іншую тэму і гэтыя мае інтанацыі, відаць, проста такі ашаламілі Антаніну Аркадзьеўну. Шамякін.