перараза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перарэзацца (у 1 знач.).
2. Зал. да пераразаць.
перараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перарэзаць.
пераразлі́к, ‑у, м.
Разлік, зроблены нанава, іначай. Тут жа [на сходзе] усё ўдакладнялі, рабілі пераразлікі, больш разумна расстаўлялі людзей і цягло. Шамякін.
пераразмеркава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераразмеркаваць.
пераразмеркава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераразмеркаваць.
пераразмеркава́цца, ‑мяркуецца; зак.
Размеркавацца нанава, іначай.
пераразмеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; заг. пераразмяркуй; зак., каго-што.
Размеркаваць нанава, іначай. Пераразмеркаваць крэдытныя сродкі. Пераразмеркаваць зямлю. □ — Пераразмеркаваць людзей трэба так, каб і жніво не спазнілася і малацьба пачалася. Васілевіч.
пераразмярко́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераразмеркавацца.
2. Зал. да пераразмяркоўваць.
пераразмярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераразмеркаваць.
перарассле́даванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перарасследаваць.