Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рамаза́н, ‑а, м.

1. Дзевяты месяц мусульманскага месячнага календара (месяц посту).

2. Пост у мусульман у гэтую пару, калі веруючыя павінны ўстрымлівацца ад вады і ежы ад усходу да захаду сонца.

[Ад араб. ramadân — гарачы.]

рама́н, ‑а, м.

1. Літаратурна-мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе, са складаным і развітым сюжэтам. Гістарычны раман. □ У рамане К. Чорнага «Сястра» даецца характэрная для моладзі 20‑х гадоў спрэчка аб будучым лёсе літаратуры і мастацтва. Перкін.

2. Разм. Любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай. [Сітнік:] — У мяне быў раман. Мне было сорак пяць гадоў, а ёй дваццаць. Ермаловіч.

•••

Рыцарскі раман — твор заходнееўрапейскай сярэдневяковай літаратуры пра каханне і незвычайныя подзвігі рыцараў.

Круціць раман з кім гл. круціць.

[Фр. roman.]

раманізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раманізаваць.

раманізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Засвоіць (засвойваць) рымскую культуру.

2. толькі незак. Зал. да раманізаваць.

раманізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Прымусіць (прымушаць) каго‑, што‑н. засвоіць мову, культуру, звычаі Старажытнага Рыма; правесці (праводзіць) раманізацыю.

раманіза́цыя, ‑і, ж.

Засваенне мовы, культуры і звычаяў Старажытнага Рыма Бародамі, якія падпалі пад уплыў Рымскай імперыі.

рамані́зм, ‑у, м.

Слова або моўны зварот, запазычаныя з раманскіх моў або ўтвораныя па тыпу моўных зваротаў і выразаў гэтых моў.

рамані́ст 1, ‑а, М ‑сце, м.

Пісьменнік, аўтар раманаў. Раман «Вайна пад стрэхамі» сведчыць аб высокім майстэрстве маладога раманіста. Дзюбайла.

рамані́ст 2, ‑а, М ‑сце, м.

1. Спецыяліст па раманістыцы ​2.

2. Юрыст, спецыяліст па рымскаму праву.

рамані́стка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да раманіст ​1.

рамані́стка 2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да раманіст ​2.

рамані́стыка 1, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж., зб.

Сукупнасць твораў, напісаных у жанры рамана (пэўнага пісьменніка, краіны, перыяду і пад.). Дзесяць гадоў назад працай А. Адамовіча «Беларускі раман» быў пакладзены пачатак грунтоўнаму вывучэнню беларускай раманістыкі. «Полымя».

рамані́стыка 2, ‑і, ДМ ‑стыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць мовы і культуру раманскіх народаў; раманская філалогія.