Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасві́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Незак. да перасвіснуцца.

2. Свістаць адначасова або папераменна (пра птушак). Птушкі сонна .. перасвіст валіся ў гушчары. Самуйлёнак.

перасві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасвістаць.

перасвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Скончыць святкаваць.

перасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераседзець, перасядзець.

перасе́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць і перасядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Прасядзець, прабыць дзе‑н. даўжэй, чым трэба. // Сапсавацца ад доўгага сядзення (у печы і пад.). Хлеб пераседзеў і адпёкся.

2. каго. Прасядзець, пасядзець даўжэй за каго‑н. Неяк, пераседзеўшы ў бібліятэцы ўсіх, нават самых старанных да вучэння, мы спускалася з Трусам па сходах. Лужанін. [Андрэй] бачыць, як яна ходзіць па лазні, нават не сагнецца — Верна не баіцца духу, пераседзела б на палку любога мужчыну з вёскі. Пташнікаў. Закаханых перасядзець было нельга: яны не развітваліся да світання. Навуменка.

3. што і без дап. Праседзець, прабыць дзе‑н. некаторы час, чакаючы канца чаго‑н. Пераседзець ноч каля агню. Пераседзець дождж у хаце. □ Бацька пераседзеў недзе ў людзей вечар. Чорны. — Труслівага смерць і на печы знойдзе, — адрэзаў Сымон Балатніцкі. — У кустах не пераседзіш. Гурскі. [Дзед Мікалай] расказваў, што перасядзеў у Махавым усю страляніну, пакуль нашы не прыйшлі. Сяркоў.

4. што. Адседзець да здранцвення. Пераседзець нагу.

перасе́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасейваць.

перасе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасеяць.

перасе́к, ‑у, м.

Разм. Месца, дзе перасякаецца што‑н.; перасячэнне, перакрыжаванне. На перасеку .. вуліц, каля саменькай школы, стаяў высачэзны крыж. Колас.

перасе́кчы,

гл. перасячы.

перасе́кчыся,

гл. перасячыся.