перабо́рлівасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць пераборлівага.
перабо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі патрабавальны, капрызны пры выбары каго‑, чаго‑н. Пераборлівы да яды. □ Неяк адна пераборлівая пакупніца патрабавала, каб ёй выбралі самыя лепшыя апельсіны. Прокша. — [Дзікі] не пераборлівыя, — кажа Дзямід, — і на апетыт паскардзіцца не могуць. В. Вольскі. [Таня:] — Відаць, вы пераборлівы вельмі, калі да гэтага часу жонкі не знайшлі сабе па густу. Машара.
перабо́ршчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца перабіраннем, сартаваннем чаго‑н.
перабо́ры, ‑аў; адз. няма.
Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць (у 2 знач.) і перабірацца — перабрацца (у 2 знач.).
перабо́ўтаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перабоўтаць.
перабо́ўтацца, ‑аецца; зак.
Узбоўтаўшыся, перамяшацца.
перабо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Боўтаючы, перамяшаць усё, многае. Перабоўтаць малако ў гладышы.
перабо́ўтвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перабоўтацца.
2. Зал. да перабоўтаць.
перабо́ўтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перабоўтаць.