Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

непрадба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Які не прадбачыць магчымых вынікаў; недальнабачны. Непрадбачлівы чалавек.

непрадугле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга было прадугледзець. Непрадугледжаныя цяжкасці. // Не дазволены афіцыйна. Непрадугледжаны законам.

непрадузя́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрадузятага; адсутнасць прадузятасці. Непрадузятасць думкі.

непрадузя́ты, ‑ая, ‑ае.

Вольны ад прадузятасці; справядлівы. Непрадузяты крытык.

непрадукты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрадуктыўнага. Непрадуктыўнасць кароткіх форм прыметнікаў.

непрадукты́ўны, ‑ая, ‑ае.

У граматыцы — такі, пры дапамозе якога не ўтвараюцца новыя словы. Непрадуктыўныя суфіксы.

непрадукцы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрадукцыйнага.

непрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які трапіцца дарам, без карысці, не дае патрэбных вынікаў. Непрадукцыйныя расходы. Непрадукцыйная праца. □ Матор перастаў кашляць дымам, а колы спынілі дарэмнае і непрадукцыйнае вярчэнне. Нядзведскі.

2. Які не дае прыбытку, нерэнтабельны. Непрадукцыйная гаспадарка.

непраду́манасць, ‑і, ж.

Якасць непрадуманага.

непраду́маны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова абдуманы. Непрадуманае выступленне.