Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

недапасава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць недапасаванага.

недапасава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім няма стройнасці, адзінства. Недапасаваныя рухі гімнастак.

2. Спец. У граматыцы — які не звязаны граматычнай сувяззю дапасавання. Недапасаванае азначэнне.

недапе́ты, ‑ая, ‑ае.

Не спеты да канца. Дзесьці тут і песні тыя недапетыя, Што спявалі ў час апошні свой сябры. Бялевіч.

недапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапячы.

2. перан.; у знач. прым. Разм. Недастаткова падрыхтаваны да якой‑н. працы; малавопытны. Калі падчас трапіцца які-небудзь крыху недапечаны трактарыст, то мала карысці. Кулакоўскі.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Вялы, бязвольны. — Слухай, Андрэй, — сказаў [Тамаш], падышоўшы. — Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы. Чарнышэвіч. // Прыдуркаваты. Недапечаны хлапец.

недапёк, ‑у, м.

1. Недастатковая прапечанасць хлеба і хлебных вырабаў.

2. Недадача печанай прадукцыі з адпушчанай колькасці мукі.

недапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недапіць.

недапі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад недапісаць.

недапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што і чаго.

Напісаць не поўнасцю, не да канца. Недапісаць пісьмо. // Не поўнасцю, не да канца спісаць. Недапісаць сшытак.

недапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недапісаць.

недапі́ткі, ‑каў; адз. няма.

Недапітыя астаткі чаго‑н.