кіно́шны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да кіно, кінематаграфіі. У кают-кампаніі сёння кіношны дзень: цікавей і прасцей паглядзець кінафільм там. М. Стральцоў.
кі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад кінуць.
2. у знач. прым. Выкінуты з-за непатрэбнасці. [Яфрэйтар] бачыў .. якісьці кавалак жалеза — ці то абломак абруча, ці то .. шына ад кінутага каляса. Лынькоў.
кі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца.
Зак. да кідацца (у 2, 3, 4 і 5 знач.).
кі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. кінь; каго-што; зак.
1. Зак. да кідаць.
2. заг. кінь(це). Ужываецца ў значэнні слоў: спыніце, не трэба. Кіньце пець!
•••
Кінуць кліч — звярнуцца з заклікам.
Кінуць-рынуць — паспешліва адправіцца куды‑н., спыніўшы работу, занятак.
Кінуць якар — спыніцца дзе-небудзь, уладкавацца на пастаяннае жыхарства.
Куды ні кінь вокам — усюды.
Куды ні кінь — усюды клін гл. клін.
Хоць (ты) кінь — пра што‑н. дрэннае, непрыгоднае.
кі́ншчык, ‑а, м.
Разм.
1. Кінамеханік. — На сходы ў хату-чытальню збіраемся, і кіншчык там часам карціны круціць. Грахоўскі.
2. Тое, што і кіношнік. — Тут нейкія кіншчыкі прыязджалі, два, дні таўкліся. Казалі, што на кіно здымалі наш, калгас. Сабаленка.
кі́па, ‑ы, ж.
1. Вязка, пачак якіх‑н. прадметаў, складзеных адзін на другі; стос. Кіпа газет. Кіпа пісем.
2. Вялікая ўпаковачная мера тэкстыльнай сыравіны (бавоўны, лёну і інш.). Кіпа пянькі.
кіпары́с, ‑а, м.
Паўднёвае хвойнае вечназялёнае дрэва сямейства кіпарысавых.
[Грэч. kyparissos.]
кіпары́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кіпарыса. Кіпарысавы гай. Кіпарысавая алея.
2. у знач. наз. кіпары́савыя, ‑ых. Сямейства хвойных вечназяленых раслін, да якога адносяцца кіпарыс, ядловец і інш.
кіпары́сны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і кіпарысавы (у 1 знач.).
кіпе́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. кіпець (у 1, 2 знач.). Тэмпература кіпення.
2. перан. Бурнае праяўленне чаго‑н., душэўнае хваляванне, ўздым. Творчае кіпенне. □ — Юнацтву ўласціва кіпенне, бурленне, — казаў далей абаронца: — Колькі юнакоў-студэнтаў прымала ўдзел у дэманстрацыях, у выступленнях, у бунтах супроць таго ці іншага грамадскага парадку, супроць закону! Хіба можна называць іх злачынцамі? Колас.
•••
Пункт кіпення гл. пункт.