Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

збрыкетава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збрыкетаваць.

збрыкетава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Зрабіць брыкеты з чаго‑н. Збрыкетаваць торф.

збрысці́, збрыду, збрыдзеш, збрыдзе; збрыдзём, збрыдзяце; зак.

Разм. Сысці куды‑н., пакінуўшы сваё месца. Цяля збрыло невядома куды.

збрыць, збрыю, збрыеш, збрые; зак., што.

Зрэзаць (брытвай) валасы. Збрыць бараду.

збудава́нне, ‑я, н.

Тое, што збудавана; пабудова, будынак. Спартыўнае збудаванне. Абароннае збудаванне. □ Каля сядзібы мы заўважылі нейкае дзіўнае драўлянае збудаванне. В. Вольскі.

збудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Пабудаваць для сябе будынак (будынкі), пабудавацца. — [Паўлюк] хоча, каб я аддаў свой зруб пад клуб у калгас. За дармовы лес, кажа, збудаваўся. А я яго прадам калгасу сам. Пташнікаў.

збудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе.

Зак. да будаваць.

збудзі́цца, збуджуся, збудзішся, збудзіцца; зак.

Разм. Прачнуцца, абудзіцца. Аколіца-аселіца Пад ногі сонцам сцелецца... Збудзіўся гаспадар! Купала.

збудзі́ць, збуджу, збудзіш, збудзіць; зак., каго-што.

Разм. Разбудзіць, абудзіць. [Мужчыны] збудзілі Алесю стукам у акно. Пестрак. Ранні золак збудзілі цягнікоў гудкі. Танк.

збузава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збузаваць.