гальвано́метр, ‑а,
Прыбор вялікай адчувальнасці для вымярэння слабых электрычных токаў, напружання і колькасці электрычнасці.
гальвано́метр, ‑а,
Прыбор вялікай адчувальнасці для вымярэння слабых электрычных токаў, напружання і колькасці электрычнасці.
га́лька, ‑і,
Дробныя адшліфаваныя вадой каменьчыкі.
га́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гадаў, належыць ім.
га́льштук, ‑а,
Прадмет убору ў форме палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі, блузы вузлом або бантам.
•••
[Ад ням. Halstuch — шыйная хусцінка.]
га́льштучны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гальштука.
галью́н, ‑а,
Прыбіральня на судне.
[Гал. galjoen.]
галю́ткі, ‑ая, ‑ае.
галюцынато́рны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікаецца або суправаджаецца галюцынацыямі.
галюцына́цыя, ‑і,
Абман зроку, слыху, нюху або дотыку, які ўзнікае ў выпадку расстройства дзейнасці мозга; уяўнае адчуванне таго, чаго ў сапраўднасці няма.
[Лац. hallucinatio — трызненне.]
галюцыні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Быць у стане галюцынацыі; пакутаваць ад галюцынацыя.