Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасварыць.

перасвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца; зак.

Пасварыцца паміж сабой, з усімі, многімі. Перасварыліся суседзі. □ Падняўся вэрхал. І мы не заўважылі, як перасварыліся. Шыловіч.

перасвары́ць, ‑свару, ‑сварыш, ‑сварыць; зак., каго.

Пасварыць каго‑н. з кім‑н., з усімі, многімі. Перасварыць братоў паміж сабою.

перасва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Пасватаць усіх, многіх.

перасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Пасвідраваць усё, многае.

перасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасвідраваць.

перасві́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Адказаць на свіст свістам, даць знаць пра сябе свістам.

перасві́ст, ‑у, М ‑сце, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасвіствацца — перасвіснуцца.

2. Папераменны або пералівісты свіст. Праз адчыненае акно ў пакой данёсся вясёлы птушыны перасвіст. Васілеўская. Дразды, пераймаючы салаўіныя пералівы, сустракалі .. раніцу такім адмысловым перасвістам, што звінела ў вушах. Пташнікаў.

перасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., каго-што.

Разм. Узяць верх над кім‑, чым‑н. у свісце. Выскачыў Свістун з балота і кажа Івану: — Хто каго перасвішча, таго і грошы. Якімовіч. Заганарыўся ён [Салавей], Адзіным стаў лічыць сябе на свеце, Спяваў, гуляў, І не прыкмеціў, Як нейкі там Жаўрук яго перасвістаў. Корбан.

перасві́стванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасвіствацца — перасвіснуцца, а таксама гукі гэтага дзеяння.