Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перапыніць.

перапы́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапырхнуць.

перапы́рхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Успырхнуўшы, пераляцець цераз што‑н., куды‑н. Вось .. [дзяцел] з шумам перапырхнуў на суседняе дрэва. В. Вольскі.

перапыта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапытаць.

перапыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і перапытаць (у 1 знач.). Я перапытаўся ў маткі: — Па якую вайну? Ты думаеш — у салдаты? Якімовіч.

перапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. і без дап. Спытаць яшчэ раз; зноў звярнуцца з тым жа пытаннем. [Надзя] не паверыла адразу словам, перапытала. Галавач. Ад прыкрасці Мікола аж крактануў .. і перапытаў у Нічыпара: — Значыць, не адпусціш? Б. Стральцоў. — Як, як вы кажаце? — перапытаў.. [Ян], падступаючы бліжэй да бравага фельчара. Чорны. Бацька ў такіх выпадках.. пяць разоў перапытае, потым адкажа. Бажко. — Што ж з Якушом пасля зрабілі? — З Якушом? — перапытаў дзед. — Пакаралі. Скрыган.

2. Апытаць усіх, многіх; спытаць пра ўсё, многае. Мы.. усе хаты абышлі, усіх людзей перапыталі, ці не бачылі цябе дзе часам... Васілевіч. [Барановіч:] — Якое каму дзела, хто з кім жаніцца ці за каго замуж ідзе. Дык не, усё перагавораць, усё перапытаюць, да ўсяго дакапаюцца. Чорны.

перапы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапытваць — перапытаць.

перапы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перапытацца.

перапы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапытаць.

перапэ́цканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапэцкаць.