перарэ́з, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. пераразаць — перарэзаць (у 1, 5 знач.).
перарэ́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перарэзаць.
перарэ́зацца, ‑рэжацца; зак.
1. Разрэзацца надвае, на часткі. Стужка лёгка перарэзалася.
2. Зарэзаць, параніць адзін другога халоднай зброяй. Бандыты перарэзаліся паміж сабой.
перарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.
1. каго-што. Разрэзаць надвае. Перарэзаць вяроўкі. Перарэзаць тэлефонны провад. □ [Краб] перарэзаў [клюшнямі] рыбіну на дзве часткі, нібы нажніцамі для бляхі паперу. Караткевіч.
2. што. Перайсці, пераехаць што‑н. у якім‑н. напрамку; перасячы. Хацелася перарэзаць на чайцы возера па ўсёй яго даўжыні і шырыні, але ж трэба час. Сташэўскі.
3. што. Стаўшы ўпоперак чаго‑н., спыніць далейшы рух; перагарадзіць. Пасля кароткай парады афіцэраў у камандзіра батальёна .. рота атрымала заданне перарэзаць шлях адступлення немцам з суседняй вёскі. Васілевіч. Не паспеў я адбегчыся шагоў сотню, як раптам дарогу перарэзаў знаёмы рыбак. Якімовіч. Неўзабаве шлях перарэзалі стальныя дзверы. Шыцік. // перан. Парушыць сувязь, зносіны. Збіраўся [Алеська] прыехаць на пабыўку. Ды вайна перарэзала шляхі-дарогі. Б. Стральцоў.
4. перан.; што. Пралягаючы ў якім‑н. напрамку, раздзяліць на часткі што‑н. [Чыгунка] самаўладна перарэзала надвае векавечны лес. Шынклер. / Пра рубцы, маршчыны і пад. Круты смуглявы лоб ад скроні да скроні перарэзалі раўчакі маршчын. Мележ.
5. што. Разм. Размежаваць зямлю нанава, іначай. Большасць галасоў паказала, што ўсю прыбалотную зямлю трэба перамераць і перарэзаць. Чорны.
6. каго-што. Зарэзаць, парэзаць усіх, многіх або ўсё, многае. Перарэзаць усю жывёлу.
перарэ́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. нерарэзваць — перарэзаць (у 1, 2 і 5 знач.).
перарэ́звацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перарэзацца (у 1 знач.).
2. Зал. да нерарэзваць.
перарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перарэзаць.
перарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. перарэзаць (у 1, 5 знач.).
перарэ́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перарашаць.