перапрасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапрасаваць.
перапрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Выпрасаваць нанава, яшчэ раз, іначай. Перапрасаваць складкі.
2. Выпрасаваць, папрасаваць усё, многае. Перапрасаваць усю бялізну.
перапрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак., каго і без дап.
Угаварыць каго‑н. прабачыць за правіннасць; папрасіць прабачэння. [Зоська:] Ты ўгнявіў яго, Сымонка! Дазволь — я пабягу і перапрашу. Купала. Мне хацелася.. перапрасіць дзеда за тое, што пры жыцці я не слухаў яго і дражніўся з ім. Лужанін.
перапрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перапрасоўваць.
перапрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапрасаваць.
перапра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; пр. перапраў, ‑прала; заг. перапрадзі; зак., што.
Спрасці, папрасці ўсё, многае. Перапрасці за зіму ўвесь лён.
перапра́ўка 1, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць 1 — пераправіць 1.
перапра́ўка 2, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць 2 — пераправіць 2.
перапраўле́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць 1 — пераправіць 1.
перапраўле́нне 2, ‑я, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць 2 — пераправіць 2.
перапра́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераправіць 1.
перапра́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераправіць 2.
перапраўля́цца 1, ‑яецца; незак.
Зал. да перапраўляць 1.
перапраўля́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да пераправіцца.
2. Зал. да перапраўляць 2.