перараджэ́нства, ‑а, н.
Пагард. Страта свайго былога светапогляду, здрада перадавым, прагрэсіўным, рэвалюцыйным ідэалам.
перарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.
1. Рэзка змяніцца, стаць зусім іншым. Быццам ніхто пра яго, даваеннага, паганага слова сказаць не мог, а прыйшлі немцы — перарадзіўся чалавек. Быкаў. Можна дапусціць, што на вайне чалавек перарадзіўся, стаў лепшым, але з апавядання гэтага не відаць. «ЛіМ».
2. Страціць свае папярэднія каштоўныя якасці, уласцівасці; вырадзіцца. Пшаніца перарадзілася. □ [Папас Ігнатавіч:] — Здавалася б, ненатуральна, свойская яблыня не можа перарадзіцца, а вось жа перарадзілася. Чыгрынаў.
перарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., каго-што.
Зрабіць зусім іншым, змяніць карэнным чынам, абнавіць, пераўтварыць. — Эдзік усяму нашаму гораду абрыдзеў, Надзя. — Ладна, Мікалай... Вы мне дапамажыце. Яго ўсё роўна не перародзяць. Мыслівец.
перараза́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. пераразаць — перарэзаць (у 1, 2 знач.).
перараза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перарэзацца (у 1 знач.).
2. Зал. да пераразаць.
перараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перарэзаць.
пераразлі́к, ‑у, м.
Разлік, зроблены нанава, іначай. Тут жа [на сходзе] усё ўдакладнялі, рабілі пераразлікі, больш разумна расстаўлялі людзей і цягло. Шамякін.
пераразмеркава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераразмеркаваць.
пераразмеркава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераразмеркаваць.
пераразмеркава́цца, ‑мяркуецца; зак.
Размеркавацца нанава, іначай.