Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неправасу́ддзе, ‑я, н.

Уст. Судаводства, заснаванае на парушэнні правоў, законаў.

неправасу́дны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які не адпавядае патрабаванням закону, які парушае закон. Неправасудны прыгавор.

неправе́раны, ‑ая, ‑ае.

Які не прайшоў праверкі. Неправераны факт.

неправе́траны, ‑ая, ‑ае.

Які не праветрываўся, не быў праветраны. [Гаспадар] павёў гасцей у глыб свае хаты, у чысты пакойчык, хоць і неправетраны. Колас.

неправо́днасць, ‑і, ж.

Спец. Няздольнасць праводзіць электрычнасць і цяпло.

непрагля́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрагляднага.

непрагля́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець. Непраглядны туман. □ А калі святло гасла, цемра наступала на наваколле непрагляднай сцяной. Хадкевіч. За вокнамі стаяў густы, непраглядны змрок. Гамолка. Замест алешніку над галавой спляталі непраглядны шацёр шурпатыя бярозы і сосны. Кірэйчык. // перан. Бязрадасны. Будучыня здалася .. [Людміле] такой жа непрагляднай, як і гэтая цемра на вышках. Асіпенка.

непрадба́чанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрадбачанага. Непрадбачанасць выдаткаў.

непрадба́чаны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга было прадбачыць; нечаканы. Непрадбачаныя акалічнасці. □ План планам, а ў час працы — Шульга добра ведае гэта — абавязкова .. вынікне столькі нечаканасцей і розных непрадбачаных перашкод, што калі не праявіць кемлівасці, то можна моцна адстаць. Краўчанка. І імчыць зялёны легкавічок за вёску, у непрадбачаны рэйс... Ракітны. / у знач. наз. непрадба́чанае, ‑ага, н. І раптам, калі работа падыходзіла ўжо да канца, здарылася непрадбачанае. Данілевіч.

непрадба́члівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрадбачлівага; адсутнасць прадбачлівасці.