недамы́сленасць, ‑і, ж.
Кніжн. Недастатковая абдуманасць; глупства.
недамы́ты, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова, няпоўнасцю вымыты, прамыты. Недамыты посуд.
неданасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
1. Знесці што‑н. няпоўнасцю з аднаго месца ў другое. Неданасіць сена ў стог.
2. Не зусім, няпоўнасцю знасіць (адзенне, абутак і пад.). Неданасіць сукенку.
3. Нарадзіць раней нармальнага тэрміну. Неданасіць дзіця.
недано́сак, ‑ска, м.
1. Дзіця, якое нарадзілася раней тэрміну. Ужо на сёмым месяцы нарадзілася дачка — неданосак, як сказала акушэрка. Асіпенка. // перан. Ужываецца як лаянка. Маладзіца хіхікнула ўслед, і да .. [Лабановіча] даляцелі словы: — Гэта мужчына: ад бабы ўцёк... Неданосак! Стоптаны лапаць. Колас.
2. часцей мн. (недано́скі, ‑аў). Старая, паношаная вопратка. Перад ад’ездам з Акінчыц пані Аксеня паклікала Ганну, аддала ёй сякія-такія неданоскі сваіх дзяцей. С. Александровіч. Косцік апрануў бацькаў неданосак-куртачку, шапку, узяў з пячуркі рукавіцы і пайшоў. Брыль.
недано́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад неданасіць.
2. у знач. прым. Які нарадзіўся раней нармальнага тэрміну. Неданошанае дзіця.
недано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да неданасіць.
недапа́л, ‑у, м.
Спец.
1. Недастатковае зпальванне. Недапал цэглы.
2. Недастатковае згаранне. Недапал вугалю.
3. Які‑н. недапалены матэрыял. Недапал ідзе на паўторнае апальванне.
недапа́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапаліць.
2. у знач. прым. Недастаткова, не поўнасцю абпалены. Недапаленая цэгла.
недапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што і чаго.
Апаліць не ў поўнай меры, не ў дастатковай ступені. Недапаліць кераміку.
недапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да недапаліць.