галышо́м,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuгальванапла́стыка, ‑і,
Атрыманне металічных копій вырабаў электралітычным спосабам.
гальванаско́п, ‑а,
Прыбор для выяўлення пастаяннага электрычнага току ў ланцугу і вызначэння яго напрамку.
гальванастэ́гія, ‑і,
[Ад уласн. імя і грэч. stegē — пакрыццё.]
гальванатэрапі́я, ‑і,
Метад лячэбнае ўздзеяння пастаянным токам невялікай сілы і напружання.
гальванатэ́хніка, ‑і,
Раздзел прыкладной электрахіміі, які займаецца пытаннямі асаджэння металу з раствору яго солей пад уздзеяннем электрычнага току.
гальванізава́цца, ‑зуецца;
гальванізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
1. Прапусціць (прапускаць) электрычны ток цераз што‑н.
2. Пакрыць (пакрываць) металам які‑н. прадмет пры дапамозе электролізу.
гальваніза́цыя, ‑і,
Прымяненне з тэхнічнай або медыцынскай мэтай пастаяннага электрычнага току.
гальвані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Выкліканы з дапамогай хімічных рэакцый (пра электрычны ток).
2. Які мае адносіны да гальванізацыі.