Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапо́на, ‑ы, ж.

Тое, што стрымлівае доступ куды‑н. І вось земснарад зварухнуў перапону, Што воды трымала ў апошнія дні. Калачынскі.

•••

Грудабрушная перапона — мускульная перагародка, якая раздзяляе грудную і брушную поласці.

перапо́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перапонкі. Перапоначная тканка.

перапо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тонкая плёнка, якая з’яўляецца перагародкай ці абалонкай у жывым арганізме. Плавальная перапонка.

•••

Барабанная перапонка — перапонка, якая аддзяляе знешні слыхавы праход ад сярэдняга вуха.

перапончатакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З празрыстымі крыламі, падобнымі на перапонку.

2. у знач. наз. перапончатакры́лыя, ‑ых. Атрад насякомых, якія маюць дзве пары празрыстых перапончатых крылаў.

перапо́нчаты, ‑ая, ‑ае.

З перапонкамі. Перапончатыя лапы.

перапо́раты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапароць.

перапо́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перапорваць.

перапо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапароць.

перапо́ўнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапоўніць.

2. у знач. прым. Напоўнены, запоўнены звыш меры. Перапоўненая зала. □ У перапоўненым класе было цяжкае паветра. Колас. Мядзведзеў пасмактаў муштук, потым ткнуў яго разам з патухлай цыгаркай у перапоўненую попельніцу. Кандрусевіч.

перапо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Напоўніцца, запоўніцца звыш меры. Рэчка перапоўнілася. Страўнік перапоўніўся. // перан. Стаць поўнасцю ахопленым, празмерна напоўненым якімі‑н. пачуццямі, перажываннямі і пад. Сэрца перапоўнілася радасцю. □ Чулае дзіцячае сэрца перапоўнілася болем да краю. Якімовіч.

•••

Чаша цярпення перапоўнілася гл. чаша.