Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да перапець.

2. перан. Паўтараць вядомае, раней сказанае. Перапяваць старыя тэмы.

перапяка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перапячыся.

2. Зал. да перапякаць.

перапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапячы (у 1 знач.).

перапялі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перапёлак, уласцівы ім. Перапяліны крык.

перапяра́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераперазацца.

2. Зал. да перапяразваць.

перапяра́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераперазаць.

перапя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак., што і чым.

Раздзяліць, перагарадзіць чым‑н. Перапяць пакой занавескай. Перапяць уваход вяроўкай.

перапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. перапёк, ‑пякла, ‑ло; заг. перапячы; зак.

1. што. Папячы больш, чым трэба, вельмі доўга, запячы вельмі моцна. Перапячы пірагі.

2. што. Спячы, папячы ўсё, многае. Перапячы ўсё цеста. Сала ўсё перапяклі.

3. што. Спячы нанава, яшчэ раз што‑н. дрэнна спечанае. Перапячы хлеб.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераехаць, скончыць пячы (у 2 знач.).

перапячы́ся, ‑пякуся, ‑пячэшся, ‑пячэцца; ‑пячомся, ‑печацеся, ‑пякуцца; пр. перапёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папячыся больш, чым трэба, вельмі доўга, запячыся вельмі моцна. Перапёкся хлеб.

2. Разм. Ператрэцца на сонцы.

перарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

Разм.

1. Стаць іншым, змяніцца; перайначыцца. Чалавеку цяжка перарабіцца адразу. Чорны. Мароз неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. Лобан.

2. Ператаміцца ў працэсе працы; перапрацавацца.