пераплята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераплесціся.
2. Зал. да пераплятаць.
пераплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераплесці.
перапляце́нне, ‑я, н.
1. Тое, што пераплецена, сплецена між сабой. Перапляценне правадоў. Перапляценне дарог. □ Ледзь улоўная вібрацыя сцен ракеты — і адразу знікла густое перапляценне жалезабетонных канструкцый ракетадрома. Гамолка. // перан. Непарыўнае злучэнне чаго‑н. неаднароднага; што‑н. вельмі складанае, заблытанае. Перапляценне ў творы лірычнага і трагічнага. Перапляценне падзей. □ У гэтай галаве і ў маладым сэрцы мітусіўся заблытаны клубок мысляў і пачуццяў. У іх перапляценні выразней вылучаліся дзве процілеглыя плыні. Колас.
2. Спосаб размяшчэння нітак у тканінах, трыкатажы. Палатнянае перапляценне. Гладкае перапляценне.
перапну́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак.
Тое, што і пераняць.
перапо́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапаіць.
перапо́й, ‑ю, м.
У выразе: ад (з) перапою — ад выпітага лішне спіртнога, ад моцнага ап’янення. Баліць галава ад перапою.
перапо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапаіць.
перапо́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапалоць.
перапо́лвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераполваць.
перапо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапалоць.