пераплёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераплюнуць.
пераплыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплываць — пераплысці, пераплыць.
пераплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераплысці, пераплыць.
пераплы́сці і пераплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. пераплыў, ‑плыла, ‑ло; зак., што, цераз што і без дап.
Пераадолець водную прастору ўплаў або плывучы на чым‑н. Пераплысці раку на лодцы. Пераплысці на другі бераг. □ Доўга Гэлька змагалася з бурлівымі хвалямі, стараючыся пераплысці вір... Чарот. Разведчык .. ледзь-ледзь пераплыў цераз Нёман на раненым кані. Брыль.
пераплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. Плюнуць цераз што‑н.
2. Плюнуць далей за каго‑н. // перан. Перасягнуць, перагнаць каго‑н. у чым‑н. [Язэп:] — Цяпер .. [Сямён] стаў нават лепшым практыкам, чым тэарэтыкам. Пераплюнуў і нас з табою. Ляўданскі.
пераплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераплюхнуць.
пераплю́хнуцца, ‑нецца; зак.
Разм. Плюхнуўшыся, пераліцца цераз што‑н. Хваля пераплюхнулася цераз борт.
пераплю́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што і чаго.
Разм. Плюхнуць цераз край.
пераплята́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплятаць — пераплесці.