Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапласто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапластаваць.

перапласто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Спец. Злучэнне, сумесь пластоў розных матэрыялаў, розных парод.

перапла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплачваць — пераплаціць.

2. Пераплачаная сума. Вялікая пераплата грошай.

перапла́ўка, ‑і, ДМ ‑плаўцы; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплаўляць — пераплавіць.

перапла́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераплавіць.

пераплаўля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да пераплавіцца.

2. Зал. да пераплаўляць.

пераплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да пераплавіць.

пераплаўны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Атрыманы ў выніку пераплаўкі. Пераплаўны чыгун.

пераплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што.

1. і без дап. Заплаціць больш, чым трэба. Пераплаціць за пакупку. □ [Касірка:] — Каму я з вас, мужчыны, сто рублёў пераплаціла? Пальчэўскі.

2. і чаго. Разм. Заплаціць, выплаціць паступова за што‑н. вялікую колькасць (грошай). Колькі я грошай пераплаціла за кнігі.

перапла́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераплаціць.