Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да перапхаць.

2. Незак. да перапіхнуць, перапхнуць (у 1 знач.).

перапі́хвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перапіхваць.

перапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да перапхаць.

2. Незак. да перапіхнуць, перапхнуць (у 1 знач.).

перапіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Тое, што і перапхнуць.

перапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑няцеся; зак.

Выпіць замнога чаго‑н. спіртнога, стаць вельмі п’яным. — Згарэла Таня... — глуха выдыхнуў .. [Сяргей]. — Перапіліся ўсе, паснулі — яна тады салому падпаліла... Місько. Цыль перапіўся і услых расказваў нейкія брудныя анекдоты. Гаўрылкін.

перапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць лішне (звычайна спіртнога). [Гарманіст] іграў на чыімсьці вяселлі ды перапіў. Сачанка.

2. каго. Выпіць больш за каго‑н. Кожны намагаўся перапіць суседа. Шамякін.

3. што і чаго. Разм. Выпіць усё, многае. [Серада:] — Колькі я адной гарэлкі перапіў, — каб мне столькі здароўя... Брыль.

перапла́віцца, ‑плавіцца; зак.

Расплавіцца, паплавіцца — пра ўсё, многае.

перапла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.

1. Расплавіць плаўленае. Пераплавіць волава яшчэ раз. // Ператварыць пры дапамозе плаўкі ў што‑н. іншае. Пераплавіць металалом. □ [Васіль Маркавіч:] — Вораг знайшоў сабе магілу на нашай зямлі. А тэхніку яго мы пераплавілі ў мірныя машыны. Скрыпка.

2. Расплавіць, паплавіць усё, многае. Пераплавіць усю руду.

перапланава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапланаваць.

перапланава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапланаваць.