перапрацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перапрацавацца.
2. Зал. да перапрацоўваць (гл. перапрацаваць у 1, 2 знач.).
перапрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапрацаваць.
перапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перапрацоўваць — перапрацаваць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, што перапрацавана.
перапраша́льны, ‑ая, ‑ае.
Які выяўляе жаданне перапрасіць каго‑н. за што‑н. Пачуццё правіны кальнула пачцівае сэрца Авяр’яна Міхайлавіча, і ён пачаў гаварыць жонцы перапрашальным тонам. Пестрак.
перапраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапрасіць.
перапро́даж, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапрадаваць — перапрадаць.
перапро́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапрасіць.
перапро́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапрошваць — перапрасіць.
перапро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапрасіць.