перапра́ўка 1, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць 1 — пераправіць 1.
перапра́ўка 2, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць 2 — пераправіць 2.
перапраўле́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць 1 — пераправіць 1.
перапраўле́нне 2, ‑я, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць 2 — пераправіць 2.
перапра́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераправіць 1.
перапра́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераправіць 2.
перапраўля́цца 1, ‑яецца; незак.
Зал. да перапраўляць 1.
перапраўля́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да пераправіцца.
2. Зал. да перапраўляць 2.
перапраўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да пераправіць 1.
перапраўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да пераправіць 2.
перапрафілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Змяніць профіль, спецыялізацыю вытворчай дзейнасці прадпрыемства, навукова-даследчай або вучэбнай дзейнасці інстытута і г. д.
перапрацава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапрацаваць.
перапрацава́цца, ‑працуюся, ‑працуешся, ‑працуецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварыцца ў што‑н. у выніку якіх‑н. працэсаў, апрацоўкі.
2. Разм. Ператаміцца ў працэсе працы. — Пакорлівая дзеўка, баязлівая. — У самы раз будзе вам. Нікуды не пойдзе жаліцца, што перапрацавалася. Не гарадская. Галавач.
перапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. што. Ператварыць у што‑н. у працэсе апрацоўкі. Перапрацаваць зялёную масу на муку. Перапрацаваць лён. □ У бліжэйшыя гады мне хочацца перапрацаваць лібрэта «Андрэй Касценя» ў паэму і закончыць задуманыя мной дзве трылогіі!.. Глебка.
2. што. Дадаткова апрацаваць, унесці якія‑н. змены, дадаткі. Перапрацаваць рукапіс. Перапрацаваць праект. // перан. Вывучаючы, творча ўспрыняць, засвоіць.
3. без дап. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.
перапрацо́вачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для перапрацоўкі. Перапрацовачны пункт.