Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапе́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапець.

перапе́ў, ‑певу, м.

1. Паслядоўнае чаргаванне напеўных гукаў. Птушыны перапеў. □ Прынясі мне вечарынай Перапеў крыніцы, Падары ты мне ўсмешку, Што ярчэй зарніцы. Русак.

2. перан. Паўтарэнне вядомага, раней сказанага. Перапевы старых ісцін. // Адлюстраванне чаго‑н. у форме напеўных гукаў. Зыкі зурновыя — зыкі мае вы, — майго сэрца званы, Вы — маіх думак і мар перапевы... Гурло.

перапе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак.

1. што. Спець, папець усё, многае. Перапець усе песні. □ З якою радасцю я пабег потым дахаты, каб перапець усе новыя прыпеўкі бацьку і маці. Сіпакоў.

2. што. Спець зноў, іначай. Перапець куплеты другі раз.

3. каго. Спець лепш, прапець даўжэй за каго‑н.; перамагчы ў спевах. Усе любілі нашы казацкія песні слухаць.. Збяруцца хлопцы. Дык мы — хто каго перапяе. Яны сваю песню, а мы сваю. Няхай.

перапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапячы.

перапе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі. Ні раней, ні пасля Уля не піла такога чаю.. Гэта быў кіпень з чорнага аплеценага гляка. Кіпень з мёдам і кіславатай перапечкай. Паўлаў.

перапёлачнік, ‑а, м.

1. Невялікі ястраб, які корміцца перапёлкамі і іншымі дробнымі птушкамі.

2. Паляўнічы, які палюе на перапёлак.

перапёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Палявая пералётная птушка сямейства фазанавых з завостранымі крыламі і кароткім хвастом.

перапёлчын, ‑а.

Які належыць перапёлцы, уласцівы ёй. Перапёлчына гняздо. Перапёлчына яйцо. Перапёлчын крык.

перапіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перапіцца.

перапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапіць.