таксемі́я, ‑і,
Атручванне арганізма таксінамі пры пападанні іх у кроў.
[Ад грэч. toxikon — яд і háima — кроў.]
таксемі́я, ‑і,
Атручванне арганізма таксінамі пры пападанні іх у кроў.
[Ад грэч. toxikon — яд і háima — кроў.]
таксі́,
Легкавы або грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру.
таксідэрмі́я, ‑і,
Выраб чучалаў жывёлін.
[Ад грэч. taxis — устройства і derma — скура.]
таксікалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да таксікалогіі.
таксікало́гія, ‑і,
Навука, якая вывучае ўласцівасці ядаў і іх дзеянне на арганізм.
[Ад грэч. toxikon — яд і logos — вучэнне.]
таксіко́з, ‑у,
Нездаровы стан арганізма, які ўзнікае ў выніку дзеяння на яго ядаў і ядавітых рэчываў (таксінаў).
таксіко́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне таксікалогіі.
таксі́ны, ‑аў;
Ядавітыя бялковыя рэчывы, якія ўтвараюцца мікраарганізмамі, а таксама некаторымі жывёламі і раслінамі.
[Ад грэч. toxikon — яд.]
таксіро́ўка, ‑і,
•••
таксіро́ўшчык, ‑а,
Служачы, які займаецца таксіроўкай грузаў.