сельгасба́нк, ‑а,
Сельскагаспадарчы банк.
сельгасба́нк, ‑а,
Сельскагаспадарчы банк.
сельджу́к,
сельджу́кі, ‑аў;
Старажытныя туркменскія плямёны, якія стварылі ў 11 ст. у выніку заваёў вялікую дзяржаву на тэрыторыі Малой і Сярэдняй Азіі.
сельджу́кскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сельджукаў, які належыць, уласцівы ім.
сельдэрэ́евы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сельдэрэю.
сельдэрэ́й, ‑ю,
Агародная расліна сямейства парасонавых, лісце і карэнне якой выкарыстоўваецца як прыправа да ежы.
[Ад фр. céleri.]
селько́р, ‑а,
Сельскі карэспандэнт.
селько́раўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да селькора.
селько́рка, ‑і,
сельку́п,