раскватарава́цца, ‑руецца; ‑руемся, ‑руецеся, ‑руюцца; зак.
Размясціцца па кватэрах. [У цэнтры раёна] з’явіліся нямецкія салдаты і раскватараваліся па хатах. Чорны. [Вольга] пісала, што хутка пакінуць Вільню і раскватаруюцца ў Варшаве. Пестрак.
раскватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Размясціць па кватэрах. Лейтэнант Голуб раскватараваў сваю роту па хатах. Васілевіч. Па два-тры ў хату раскватараваў нас старшыня. Мыслівец.
раскватаро́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; незак.
1. Незак. да раскватаравацца.
2. Зал. да раскватароўваць.
раскватаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскватараваць.
расква́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расквасіць.
2. у знач. прым. Гразкі, размочаны. Глянуўшы наперад, у расквашаную дарожную далячынь, Данік адчуў, як ад няспыннага напружання ў яго пачалі млець рукі, заныла спіна. Краўчанка. Рыгор, а за ім і Віця з расквашанай, але ўсё ж цвёрдай пад нагамі каляіны падаліся на абочыну. Паўлаў.
3. у знач. прым. Разбіты да крыві. [Маці], убачыўшы сына з расквашаным носам, накінулася на Андрэйку. Гамолка.
расква́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расквасіць.
раскве́ціцца і расквяці́цца, ‑меціцца; зак.
Убрацца ў яркія колеры, у што‑н. рознакаляровае. Вуліцы расквеціліся развітальным золатам бяроз і асін. Шахавец. Змяце інтэрвентаў навалу, Змяце мецяжы гнеў народны; Расквецяцца долы і скалы, Іспанія будзе свабоднай! Купала.
раскве́ціць, ‑квечу, ‑квеціш, ‑квеціць і расквяці́ць, ‑квячу, ‑квеціш, ‑квеціць; зак., што.
Убраць што‑н. у яркія колеры, зрабіць рознакаляровым. І тады твары матросаў расцвілі такімі ўсмешкамі, што, здавалася, само сонца прарвалася праз ватную заслону свінцовых хмар і расквеціла акіян ізумрудамі і нябеснай сін[ню]. Лынькоў. Рознакаляровыя ракеты расквецяць неба гіганцкімі букетамі... Новікаў.
раскве́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расквеціць.
2. у знач. прым. Ярка ўпрыгожаны; яркі, рознакаляровы. Яны ўвайшлі ў прасторны светлы пакой, дзе на мяккай расквечанай канапе чакаў іх Кастусь. Якімовіч. Шум, гамана ўзняліся, калі вясельны поезд — пяць расквечаных троек з закручанымі хвастамі, з бомамі і зыкамі гармоняў — паказаўся за сялом на дарозе. Ракітны.