радыётэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыётэлеметрыі, служыць для яе.
радыётэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыётэлеметрыі, служыць для яе.
радыётэлеметры́я, ‑і,
Навука пра спосабы вывучэння на адлегласці з дапамогай радыёсігналаў стану чалавека, уласцівасцей верхніх слаёў атмасферы, касмічнай прасторы і інш.
радыётэлемеха́ніка, ‑і,
Галіна тэлемеханікі, якая займаецца пытаннямі кантролю, вымярэння і кіравання аб’ектамі на адлегласці з дапамогай радыёхваль.
радыётэлемехані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыётэлемеханікі.
радыётэлеско́п, ‑а,
Астранамічная прылада, прызначаная для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў.
радыётэлефані́я, ‑і,
Перадача і прыём па радыётэлефоне мовы, музыкі і пад. (без тэлеграфнага кода).
радыётэлефо́н, ‑а,
Сукупнасць перадавальнай і прыемнай апаратуры для тэлефоннай сувязі па радыё.
радыётэлефо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыётэлефона і радыётэлефаніі, прызначаны для сувязі па радыётэлефоне.
радыётэ́хнік, ‑а,
Спецыяліст у галіне радыётэхнікі.
радыётэ́хніка, ‑і,
1. Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення электрамагнітных ваганняў высокай частаты.
2. Навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты.