пераабцяжа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераабцяжарыць.
пераабцяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Празмерна, занадта абцяжарыць.
пераагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераагледзець; паўторны агляд. Урачэбны пераагляд.
пераадзе́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераадзець.
2. у знач. прым. Адзеты ў іншае адзенне з мэтай маскіроўкі. Пераадзеты разведчык.
пераадзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.
1. у што і без дап. Зняўшы з сябе адно адзенне, надзець другое. Пераадзецца ў святочнае плацце. Пераадзецца пасля работы.
2. кім або ў каго. Адзецца так, каб замаскіраваць сябе.
пераадзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак.
1. што. Зняўшы адно, надзець што‑н. іншае. Пераадзець касцюм. // каго. Адзець у іншую вопратку. Бядуючы і вохкаючы, Валодзева маці хутка пераадзела нас у сухое, перавязала маю руку. Якімовіч.
2. кім або ў каго. Адзець каго‑н. з мэтай маскіроўкі так, каб нельга было пазнаць. Пераадзець мужчыну жанчынай.
пераадзява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераадзяваць — пераадзець і пераадзявацца — пераадзецца.
пераадзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераадзецца.
2. Зал. да пераадзяваць.
пераадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераадзець.
пераадо́ленне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераадолець.