Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неплаце́льшчык, ‑а, м.

Асоба або прадпрыемства, якія не ўносяць належных плацяжоў.

неплаце́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да неплацельшчык.

непрабу́дны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі моцны, беспрабудны (пра сон). Напрацаваўшыся за дзень каля малатарні, гаспадар спаў непрабудным сном. Пальчэўскі. Гэта быў час, калі ўвесь горад спаў непрабудным сном. Шыловіч. / у перан. ужыв. Дрэмле папараць з густой крушынай Лясным, чароўным, непрабудным сном. Танк.

неправадні́к, ‑а, м.

Спец. Матэрыял, які не праводзіць электрычнасці і цяпла.

неправаздо́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Стан неправаздольнага. Неправаздольнасць наследніка.

неправаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае юрыдычных правоў і няздольны несці юрыдычныя абавязкі.

неправаме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неправамернага.

неправаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае законных падстаў, які робіцца не па праву; незаконны. Неправамерныя прэтэнзіі.

неправамо́цнасць, ‑і, ж.

Спец. Стан неправамоцнага. Неправамоцнасць суда.

неправамо́цны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае права рабіць што‑н., які не надзелены паўнамоцтвамі. Неправамоцны дэлегат.