перапа́сці, ‑падзе; пр. перапаў, ‑ла; заг. перападзі; зак.
1. Прыйсціся, дастацца на чыю‑н. долю. Вялікая колькасць пахвал, прызначаная калектыву, перапала аднаму Булаю. Шыцік. [Мешчанчукі] не купляюць і не прадаюць, але памагаюць людзям збываць тавар з надзеяй, што і ім перападзе сякі-такі магарыч. С. Александровіч. // безас. Дастацца, папасці (аб пакаранні каго‑н.). Падышоў і я паглядзець на смельчака і пазнаў у ім таго васпаватага сержанта, які страляў тады на двары і якому перапала ад капітана Гулявіцкага. Сабаленка. Тата не бачыць, які мурзаты Юзік, а то перапала б. Лось.
2. Выпасці, прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.). Неяк у палове верасня перапалі два невялікія дожджыкі і неба зноў анямела. Дуброўскі.
3. Абл. Пахудзець, схуднець. [Алёша] змяніўся з твару — перапаў і зблажэў. Вітка. Выходзіў дзень у дзень на поле, Хоць і ўчарнеў і перапаў, А досвітку яшчэ ніколі У цёплай хаце не праспаў. Грахоўскі.
перапатрашы́ць, ‑трашу, ‑трошыш, ‑трошыць; зак., каго-што.
Разм. Выпатрашыць усё, многае або ўсіх, многіх.
перапатро́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапатрашыць.
перапаўза́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапаўзаць — перапаўзці.
перапаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапаўзці.
перапаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. перапоўз, ‑паўзла, ‑паўзло; заг. перапаўзі; зак., што, цераз што і без дап.
1. Перамясціцца паўзком цераз што‑н., на другі бок чаго‑н., з аднаго месца на другое. Перапаўзці дарогу. Перапаўзці цераз насып. Перапаўзці ў іншае месца. □ Недалёка між елак [Мікола і Таня] заўважылі маленькую палянку. Цішком перапаўзлі туды. Новікаў.
2. перан. Разм. Павольна, з цяжкасцю перайсці, перабрацца цераз што‑н., на другі бок чаго‑н., з аднаго месца на другое. Танкі перапаўзлі цераз акопы. □ Сонца, якое так нядаўна .. села амаль на паўночным захадзе, перапаўзло, хаваючыся за далягляд, на паўночны ўсход. Брыль.
перапаўне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапаўняць — перапоўніць і стан паводле знач. дзеясл. перапаўняцца — перапоўніцца.
перапаўня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да перапоўніцца.
2. Зал. да перапаўняць.
перапаўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да перапоўніць.
перапахава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выкапаўшы са старой магілы, пахаваць на новым месцы.