Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапало́ханы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапалохаць.

2. у знач. прым. Які выказвае, адлюстроўвае перапалох. Перапалоханы голас. Перапалоханыя вочы. □ [Іван] рабіў міну зусім перапалоханага чалавека. Колас.

перапало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Вельмі моцна спалохацца, напалохацца. Усе [людзі] да таго перапалохаліся, што.. немаведама куды пахаваліся... Чарот. Хлапчук перапалохаўся і не ведаў, што гаварыць. Пальчэўскі.

перапало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Вельмі моцна спалохаць, напалохаць. [Аўгіня:] — Чаго ашчэрыўся, як звер? Дзяцей насмерць перапалохаў. Колас.

перапало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.

1. Апалоць нанава, яшчэ раз.

2. Выпалаць, папалоць усё, многае. Перапалоць усе грады. Перапалоць усё пустазелле.

перапа́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапальваць — перапаліць.

перапа́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перапаліцца.

2. Зал. да перапальваць.

перапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапаліць.

перапампава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапампаваць.

перапампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Пампуючы, перамясціць з аднаго сховішча ў другое. Перапампаваць нафту з цыстэрнаў у бакі. Перапампаваць газ у балоны.

перапампо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для перапампоўвання чаго‑н. Перапамповачныя станцыі.