перапаласка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапаласкаць.
перапаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., што.
1. Выпаласкаць нанава, яшчэ раз.
2. Выпаласкаць, папаласкаць усё, многае. Перапаласкаць усю бялізну.
перапа́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапаліць.
2. у знач. прым. Які перапаліўся, сапсаваўся ад празмернага награвання. На папялішчы .. валяліся перапаленыя балеі, каструлі, бляха... Якімовіч.
перапалі́цца, ‑паліцца; зак.
Сапсавацца ад празмернага перапальвання, награвання.
перапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Раздзяліць што‑н. напалам, на часткі агнём, едкім рэчывам. Перапаліць вяроўку. Перапаліць дроцік.
2. Сапсаваць празмерным абпальваннем, награваннем. Перапаліць цэглу. Перапаліць каву. // Пашкодзіць перагрузкай або кароткім замыканнем (пра электрычныя прыборы). Перапаліць электрычную лямпачку.
3. Спаліць усё, многае. Перапаліць усе дровы. □ [Палашка:] — Учора, што вы думаеце, надумаўся [дзед Аўсей] аладкі пячы: колькі мукі перапсаваў, сала перапаліў... Лынькоў.
4. і чаго. Расходаваць вельмі многа або больш, чым трэба (паліва, гаручага). Не так гэта лёгка — з дня на дзень сляпіцца над чужым шытвом (о, гэты страх ускраіннай краўчыхі, што дзяўчаты-памочніцы перапаляць газы!). Мехаў.
5. Спец. Перапрацаваць што‑н. з дапамогай агню; падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы. Перапаліць руду. Перапаліць вапняк.
перапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Тое, што і перастрэлка. Тры роты пяхотнага палка.. трапілі ў перапалку, наскочыўшы на засаду. Лынькоў.
2. перан. Крыклівая спрэчка, лаянка. Сямейная перапалка. □ Мароз з апушчанымі вачамі чакаў, пакуль скончыцца перапалка паміж Шэметам і Цмыгам. Лобан.
перапало́сквацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перапалоскваць.
перапало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапаласкаць.
перапало́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм. У палосы, плямы рознага колеру; разнашэрсны (пра масць жывёлы).
перапало́х, ‑у, м.
Агульны нечаканы спалох; збянтэжанасць; паніка. У зале падняўся такі перапалох, як быццам наступіў канец свету. Скрыпка. Залп у цэнтры абоза падняў яшчэ большы перапалох і хаос. Колас.