перапластава́цца, ‑туецца; зак., з чым.
Размясціцца ўперамежку з пластамі чаго‑н. іншага.
перапластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Злажыць што‑н. ўперамежку з пластамі чаго‑н. іншага. Перапластаваць торф з гноем.
перапласто́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапластоўваць — перапластаваць і стан паводле знач. дзеясл. перапластоўвацца — перапластавацца.
перапласто́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перапластавацца.
2. Зал. да перапластоўваць.
перапласто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапластаваць.
перапласто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Спец. Злучэнне, сумесь пластоў розных матэрыялаў, розных парод.
перапла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплачваць — пераплаціць.
2. Пераплачаная сума. Вялікая пераплата грошай.
перапла́ўка, ‑і, ДМ ‑плаўцы; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплаўляць — пераплавіць.
перапла́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераплавіць.
пераплаўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да пераплавіцца.
2. Зал. да пераплаўляць.