Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тарэадо́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тарэадора, уласцівы яму, належыць яму. Тарэадорскі плашч.

тарэ́ўтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Майстэрства ручной рэльефнай апрацоўкі мастацкіх вырабаў з металу шляхам чаканні, ціснення, аддзелкі літых вырабаў.

[Ад грэч. toréuō — вырэзваю, чаканю.]

тарэ́ц, ‑рца, м.

1. Папярочны зрэз. Тарэц дошкі. Тарэц палена. // Папярочнае сячэнне, абрэз чаго‑н. Тарэц калоны. Тарэц трубы. // Спец. Бакавая (кароткая) старана будынка, збудавання і пад. Тарэц дома.

2. Кароткі, звычайна шасцігранны брусок для машчэння вуліцы. // Маставая з такіх брускоў. Прытупленыя падковы [каня] коўзалі па гладкім, выслізганым тарцы. Гартны.