Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Расплесці, разматаць што‑н. зблытанае. Разблытаць валасы. Разблытаць вуды.

2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што‑н.; дабрацца да сутнасці чаго‑н. — Кожная новая справа — гэта цёмны лес, пакуль яе разблытаеш. Няхай.

разблы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разблытваць — разблытаць.

разблы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разблытацца.

2. Зал. да разблытваць.

разблы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разблытаць.

разбо́жкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць доўга і часта стагнаць, раз за разам паўтараючы «божа мой» і пад. Гаспадыня падышла да ложка і разбожкалася: — Гэта ж жытка настала, не давядзі бог. Сабаленка.

разбо́й, ‑ю, м.

Напад з мэтай аграблення, які суправаджаецца пагрозамі, гвалтам, забойствам. Смерць, разбурэнне, разбой ішлі разам з гітлераўскімі зграямі. Колас. А здарыцца — чорныя зграі Зноў рушаць чыніць разбой, — Зямляк мой, зямлі абраннік, Першым выйдзе на бой. Лось. Мяркуючы па паводзінах улад і паліцыі, бандыт і далей бы жыў і ўзбагачаўся за кошт грабяжу і развеяў, калі б яго не забілі свае ж паплечнікі. Філімонаў. // перан. Разм. Пра непамерна вялікія вымаганні, прыцясненні.

разбо́йнік, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца разбоем, грабяжом. Разбойнікі хаваліся ў Дуброве і рабавалі людзей. Чарнышэвіч.

2. перан. Той, хто прычыняе фізічныя або матэрыяльныя страты каму‑н. Фашысцкія разбойнікі. □ [Язва:] Па вачах ён [Праменны] лірык, а так разбойнік. Вы яго асцерагайцеся. Крапіва.

3. Пра таго, хто часта любіць уступаць у бойку.

4. Ужываецца як лаянкавае слова. [Маці:] — Як ты пасмеў, разбойнік? Ты зноў прыйшоў спісваць урокі? Гамолка.

•••

Разбойнікі пяра — аб прадажных буржуазных пісаках.

разбо́йніца, ‑ы, ж.

Жан. да разбойнік.

разбо́йніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разбойніка. Разбойніцкія набегі. // Уласцівы разбойніку, такі, як у разбойніка. Зірнуўшы на разбойніцкія твары Гудзілкі і Свірыда, Мар’яна ўся затраслася. Колас. Сашка падскочыў бліжэй да акна, і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. Караткевіч.

разбо́йніцтва, ‑а, н.

Разбойніцкая дзейнасць; разбой. [Паэта] не магла задаволіць, як гэта робіцца ў легендзе, простая канстатацыя факта, што прычынай разбойніцтва Машэкі было нешчаслівае каханне. Ярош.