Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыётрансляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыётрансляцыі. Радыётрансляцыйная сетка.

радыётрансля́цыя, ‑і, ж.

Перадача радыёпраграм з дапамогай правадной лініі сувязі.

радыётума́ннасць, ‑і, ж.

Касмічны аб’ект у выглядзе туманнасці, якая з’яўляецца крыніцай радыёвыпрамянення.

радыётэа́тр, ‑а, м.

1. Калектыў, які ажыццяўляе пастаноўку і выкананне спектакляў для перадачы па радыё.

2. Адна з форм радыёвяшчання паводле драматургічных твораў.

радыётэлегра́ма, ‑ы, ж.

Тое, што і радыёграма.

радыётэлегра́ф, ‑а, м.

Сукупнасць перадавальнай і прыемнай апаратуры для тэлеграфнай сувязі па радыё.

радыётэлеграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Асоба, якая абслугоўвае перадавальную і прыемную апаратуру для тэлеграфнай сувязі па радыё.

радыётэлеграфі́я, ‑і, ж.

Перадача і прыём па радыё паведамленняў з дапамогай тэлеграфнага кода.

радыётэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыётэлеграфа і радыётэлеграфіі, прызначаны для сувязі па радыётэлеграфу. Радыётэлеграфная станцыя.

радыётэлекірава́нне, ‑я, н.

Кіраванне на адлегласці якімі‑н. аб’ектамі, устаноўкамі па радыё.